Да Дня народнага адзінства ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася гадзіна гісторыі “В единстве сила”. Падчас сустрэчы размова ішла пра тое, што Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы. Яркім інтэрактыўным працягам мерапрыемства стала квэст-гульня “17 граней единства”. Удзельнікі з вялікім азартам праходзілі станцыі, выконвалі лагічныя і гістарычныя заданні, праяўляючы кемлівасць, эрудыцыю і, галоўнае, сапраўдны камандны дух.



