Народныя традыцыі — гэта жывая сувязь пакаленняў, якую мы беражліва захоўваем. Днямі ў філіяле «Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб» адбылося цікавае мерапрыемства — краязнаўчы куфэрак «Где обычаи чтут, там весело живут».
Падчас сустрэчы ўдзельнікі здзейснілі сапраўднае падарожжа па календары праваслаўных свят. Госці ўзгадалі асаблівасці і духоўны сэнс: светлага Ражства Хрыстова, шчодрай і вясёлай Масленіцы, духмянай Вербніцы, урачыстага Вялікадня.
Асаблівую цікавасць выклікала гутарка пра мясцовыя звычаі. Удзельнікі дзяліліся ўспамінамі пра тое, як святкавалі гэтыя дні ў іх сем’ях, якія традыцыйныя стравы гатавалі і якія абрады былі характэрны менавіта для Хвінявіцкага краю.
Не абышлося і без фальклору: прысутныя з азартам згадвалі трапныя народныя прыказкі і прымаўкі, у якіх захаванаму драсць нашых продкаў. Сустрэча яшчэ раз даказала: пакуль мы памятаем свае карані, наша культура будзежыць і квітнець.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.