8 лютага падчас выезду па маршруце №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі літаратурную гадзіну “Іван Мележ — летапісец беларускага Палесся (да 105-годдзя з дня нараджэння І. Мележа). На пачатку мерапрыемства удзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Івана Мележа. Бібліятэкары паказалі значэнне яго раманаў як мастацкага летапісу Палесся на прыкладзе “Палескай хронікі” (трылогія “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”). Чыталі ўрыўкі з рамана, дэманстравалі фрагменты з фільма “Людзі на балоце”, якія адлюстроўваюць жыццё, традыцыі і характар палешукоў. Мерапрыемства дазволіла глыбей зразумець творчасць І. Мележа, адчуць сувязь літаратуры з гісторыяй і жыццём беларускага народа.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.