У рамках прафілактычнага праекта “Казлоўшчына – здаровы пасёлак” у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшлі квэст-гульня “Путешествие по страницам здоровья” і інтэрактыўная віктарына “Знатоки здорового образа жизни”. Удзельнікамі сталі вучні 5 класа, якія з захапленнем прайшлі па станцыях:
“Разминка” – фізічныя практыкаванні і актыўныя заданні;
“Вкусно и полезно” – выбар карысных прадуктаў;
“Мы – за ЗОЖ” – складанне правільных пасловіц;
“Самый-самый” – конкурс на кемлівасць і хуткасць;
“Народная медицина” – вызначэнне лекавых раслін і іх ужыванне;
“Первая помощь” – практычныя навыкі перавязкі раны.
Падчас інтэрактыўнай віктарыны ўдзельнікам прапанаваліся пяць тэм: “Разминка”, “Спорт и питание”, “Заверши пословицу”, “Альтернатива”, “Путь к здоровью”. Кожная тэма складалася з пяці пытанняў рознай складанасці. Рабяты паказалі добрыя веды, уменне працаваць у камандзе і прадэманстравалі, што здаровы лад жыцця – гэта цікава, карысна і весела.
Мерапрыемствы праекта сталі яркім прыкладам таго, як праз гульню і творчыя заданні можна фарміраваць у дзяцей каштоўнасці здаровага ладу жыцця.







