10 лютага ў межах бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылася чарговая сустрэча з казкай. Зноў загарэліся вочы радаснымі агеньчыкамі юных выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава” — у госці да іх прыйшла сапраўдная чараўніца — казка ў цудадзейным куфэрку “КнігаЧЭЯ”!. Для  рабят  ладзіўся лялечны спектакль “Подарок для солнышка”. З першых хвілін з таямнічага куфэрка, быццам па магіі, пачалі з’яўляцца яскравыя чароўныя лялькі, пачулася прыгожая музыка, і ўсіх ахінула захапляючая гісторыя. Малечы з хваляваннем сачылі за прыгодамі герояў, разам з імі хваляваліся аб тым, каб Алёнка даставіла свой падаруначак — мяккую і яскравую падушку, якую пашыла для Сонейка.
Казка вучыць быць спагаднымі, дапамагаць сябрам і цаніць простыя, але такія значныя радасці. Яны наглядна ўбачылі, што сапраўдны падарунак — гэта не матэрыяльная каштоўнасць, а шчыры добры ўчынак і цёплая ўвага і ўзаемадапамога. Напрыканцы нашай чароўнай сустрэчы выдатным завяршэннем стала магчымасць сфатаграфавацца з героямі і маляўнічымі кніжкамі, замацаваўшы ў памяці цеплыню і радасць гэтага дня.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.