10 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшла прэзентацыя творчасці “В кадре: профессия режиссер”. Удзельнікамі сталі вучні 7 “В” класа сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча. У пачатку сустрэчы бібліятэкар расказала дзецям, як шмат на свеце важных і розных прафесій, назвала самыя незвычайныя і 10 самых прэстыжных прафесій у сучасным свеце.На сустрэчу была запрошана загадчык метадычнага аддзела цэнтра культуры г. Дзятлава Марына Уладзіміраўна Лукіянец. Яна вельмі цікава і натхняльна расказала пра сваю прафесію рэжысера, пазнаёміла з правіламі паводзін падчас спектакля, а потым ператварыла школьнікаў у пачаткоўцаў акцёраў і прыадчыніла заслону таямніцы: з дапамогай сапраўднага акцёрскага майстар – класа дзеці пагрузіліся ў атмасферу творчасці, якое ў аснове сваёй мяркуе сур’ёзную працу. Госця засяродзіла ўвагу дзяцей на тым, што рэжысер – гэта прафесія, якая аб’ядноўвае мастацтва, арганізацыйныя здольнасці і ўменне працаваць з людзьмі. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы адкрытага дыялогу і стала важным этапам прафесійнага выбару.




