11 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, членамі якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Біблятэкар падрыхтавала і правяла квэст – гульню “Пагуляем у роднае слова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі разам шукалі адказы на пытанні, разгадвалі загадкі, складалі словы і выразы на беларускай мове, узгадвалі народныя гульні і традыцыі. Мерапрыемства стала не толькі займальным, але і карысным – яно дапамагло пашырыць веды пра беларускую мову і культуру, а кожны ўдзельнік атрымаў задавальненне ад актыўнага ўдзелу.




