У філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” адбылося асаблівае мерапрыемства. У межах Года беларускай жанчыны і рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў краязнаўчы ўрок-вернісаж “Тут прапісана сэрца маё”. Галоўнымі гераінямі сустрэчы сталі нашы таленавітыя землякі — жанчыны, чыё слова кранае да глыбіні душы. Госці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам мясцовых паэтэс: Галіны Аблажэй, Людмілы Сіняк, Валянціны Бонда, Марыі Ярмаловіч. Праграма была насычанай: удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролікі з цыкла “Нашы землякі” і атрымалі асалоду ад чытання вершаў. Душэўныя, рамантычныя і глыбока жыццёвыя радкі стварылі непаўторную атмасферу, якую не хацелася пакідаць.
Такія сустрэчы яшчэ раз даказваюць: беларуская зямля багатая на таленты, а роднае слова здольнае аб’ядноўваць сэрцы.





