08 кастрычніка з вучнамі 10 класа гімназіі №1 г. Дзятлава, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі правяла літаратурны подыўм “Герои вне времени”. Да іх увагі былі прадстаўлены бессмяротныя творы класікаў мастацкай літаратуры, якія сталі сапраўдным узорам мужнасці і высакароднасці. На мерапрыемстве ажылі старонкі вялікіх кніг: вучні з натхненнем чыталі знакамітыя маналогі Анегіна і Таццяны з рамана Аляксандра Пушкіна, глыбокія развагі Раскольнікава з твора Фёдара Дастаеўскага, а таксама драматычныя прызнанні Маргарыты з рамана Міхаіла Булгакава. Напрыканцы сустрэчы дзесяцікласнікі разам з вядучай зрабілі важную выснову: сапраўдны гераізм і сіла духу заключаюцца не толькі ў здзяйсненні подзвігаў, але і ў здольнасці чалавека заставацца верным сваім прынцыпам, праходзіць праз цяжкія маральныя выпрабаванні і захоўваць чалавечнасць. Вучні пагадзіліся, што перажыванні і выбар гэтых літаратурных персанажаў застаюцца блізкімі і зразумелымі нават праз стагоддзі, а самі яны – гэта сапраўдныя героі па-за часам.





