18–19 снежня ў нашай краіне адбудзецца важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства — другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Гэта падзея мае вялікае значэнне для развіцця дзяржавы і вызначэння прыярытэтаў яе далейшага руху. Да гэтай даты у бібліятэках арганізаваны падрыхтаваны выставы «Голос народа – будущее страны», “Время выбрало нас”. На выставе прадстаўлены:
- Афіцыйныя дакументы і матэрыялы, што рэгламентуюць правядзенне Усебеларускага народнага сходу.
- Аналітычныя матэрыялы пра ролю сходу ў грамадска-палітычнымжыццікраіны.
- Гістарычныя даведкі пра папярэднія ВНС і іх вынікі.
Выставы не толькі знаёмяць чытачоў з дакументамі і фактамі, але і падкрэсліваюць значнасць Усебеларускага народнага сходу як сапраўднага форуму народнага голасу, дзе вызначаецца будучыня краіны.









