Шмат гадоў прайшло з дня Вялікай Перамогі, але мы і цяпер можам уявіць сабе, як шмат значыў гэты дзень для нашых дзядоў і прадзедаў. Памяць пра вайну 1941-1945 года захоўваецца ў людскіх сэрцах і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Напярэдадні святкавання 80-годдзя Дня Перамогі ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” ладзілася гісторыка– патрыятычная гадзіна “Гэта быў час, які нельга забыць”. На мерапрыемства  былі запрошаны вучні мясцовай школы. Бібліятэкар расказала дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра землякоў-удзельнікаў, якія змагаліся за тое, каб мы зараз жылі ў міры і спакоі. Прысутныя змаглі ўбачыць унікальныя фотаздымкі, асабістыя дакументы ветэранаў нашай мясцовасці, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Жыві і памятай”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.