“Гэта быў час, які нельга забыць” пад такой назвай да 80-годдзя Перамогі ў філіяле “Войневіцкая СБк” прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна.  Бібліятэкар распавяла прысутным пра значнасць гэтага свята для нашай краіны і  цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.  Паведаміла аб абароне Брэсцкай крэпасці, якая адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны, аб лётчыку Мікалаю Гастэла, які здзейсніў свой знакаміты “вогненны таран”, коштам свайго жыцця знішчыўшы калону варожай тэхнікі. Чыталі вершы пра вайну і дзяліліся думкамі аб тым,  што абавязкова трэба помніць сваю гісторыю, ведаць сваіх герояў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.