Да Дня пажылых людзей у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была арганізавана сустрэча-успамін “Дзень мудрасці”. Гэта быў вечар, калі час нібы замарудзіў свой ход. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу: за кубкам гарбаты ўспаміналі маладосць, любімыя фільмы. Асаблівую нотку настальгі і дадала музычная падборка – мелодыі мінулых гадоў выклікалі ў многіх усмешкі і жаданне падпяваць. Мы ўбачылі, як важна для людзей старэйшага пакалення быць пачутымі, адчуваць увагу і цікавасць да свайго вопыту. Такія сустрэчы – гэта не проста даніна павагі, гэта магчымасць дакрануцца да гісторыі, якую захоўваюць гэтыя дзіўныя людзі.


