У рамках прававога праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для вучняў 10 класа ДУА “Дзятлаўская сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава ім. А.М. Чурыла” прайшоў відэаэкскурс “Дзяржаўныя сімвалы — нацыянальны гонар”, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі не толькі даведаліся пра гісторыю і значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь праз прагляд відэа, але і атрымалі магчымасць асэнсаваць і выказаць уласнае разуменне таго, што такое “сімвал”. Затым падлеткі складалі пазлы з выявамі герба і сцяга, а таксама тэкстам гімна. Асаблівую цікавасць выклікаў інтэрактыўны канструктар “Збяры сэнс”, дзе задачай было правільна спалучыць пары “Сімвал — Значэнне”, што дапамагло лепш запомніць іх вонкавы выгляд і сімвалічнае значэнне. Напрыканцы мерапрыемства праводзілася анлайн-віктарына “Свая гульня”, удзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі нацыянальных сімвалаў. Мерапрыемства паказала, што вучні не толькі ведаюць гісторыю сваёй дзяржавы, але і шчыра ганарацца яе здабыткамі. Хлопцы і дзяўчаты праявілі выдатную эрудыцыю і камандны дух.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.