13 лютага ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” прайшоў урок памяці “Жывы голас гісторыі”, да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў. Мерапрыемства наведалі вучні 9 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук. На сустрэчы ўзгадалі падзеі, якія назаўсёды змянілі лёсы дзесяткаў тысяч сем’яў. Гаворка ішла пра мужнасць і боль, пра салдацкае сяброўства і горыч страт. Удзельнікі пазнаёміліся з прычынамі і ходам ваенных дзеянняў у Афганістане, даведаліся пра лёс земляка Дзмітрыя Лазовіка.
Афганістан — гэта не проста назва краіны, гэта імя салдацкага лёсу.





