13 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адбылася інфармацыйная гадзіна “Закон, паводле якога жыве краіна”. Бібліятэкар расказала вучням 2 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” пра Канстытуцыю: што гэта за дакумент, што ў ім змешчана, калі ён быў прыняты і чаму мае статус Асноўнага Закона. Дзеці даведаліся пра правы і свабоды чалавека, у тым ліку дзіцяці, якія гарантуе Канстытуцыя, а таксама пра абавязкі грамадзян нашай краіны. У ходзе мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ўгульні “Падарожжа па краіне Правазнайкі”, абмеркавалі, якія канстытуцыйныя правы былі парушаны ў казцы “Прыгоды Бураціна”,адказалі на пытанні бліц-апытання “Кожны грамадзянін…”.
Акрамя таго, вучні 7 класа азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на інфармацыйнай выставе “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.