13 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” у рамках прававога праекта “Право рядом: интерактивный ПЦПИ для всех” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ладзіўся прававы лабірынт “Дзень Канстытуцыі – закон, грамадства”. Удзельнікі мерапрыемства паспаборнічалі ў веданні асноў дзяржаўнага ладу і правоў чалавека. Галоўным інтэрактывам стала практычнае заданне з карткамі. Патрэбна было раскласці іх на дзве катэгорыі: “Правы – тое, што гарантуе дзяржава” і “Абавязкі – тое, што павінен выконваць грамадзянін”, што дапамагло прысутным паглыбіць веды аб Канстытуцыі і павысіць узровень прававой культуры.
У бібліятэцы была прадстаўлена кніжная выстава, дзе можна было пазнаёміцца з літаратурай па прававой адукацыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.