1 кастрычніка падчас выезду бібліятэкі-бібліобусапа маршруце №1 для жыхароў вёсак Сачыўляны, Явар і Буйкі ладзілася выстава-сустрэча“Зачараванне забытых кніг”. У кожнай бібліятэцы нараўне з запатрабаванымі навінкамі стаяць правераныя часам выданні – гэта кнігі, якія некалькі гадоў таму актыўна ўтрымлівалі чытацкую цікаўнасць, а зараз апынуліся ў несправядлівым забыцці. Няхай гэтыя кнігі напісаны даўно і апавядаюць пра іншую гістарычную эпоху, але з часам яны не страцілі сваіх мастацкіх і маральных якасцяў. Увазе чытачоў прадстаўлены творы Ю.Германа, П.Праскурына, А.Іванова, В.Каверына, В.Шышкова, Э.Бронтэ, К Макалоу і іншых пісьменнікаў. Давайце адкрыем старонкі забытых кніг, і няхай зноў ажывуць любімыя сюжэты, героі і лёсы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.