Этнаграфічная гасцёўня “Зерне жыцця: свята Багач у бібліятэцы” прайшла ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага старажытнага земляробчага свята і даведаліся пра яго глыбокі сэнс. Галоўнай падзеяй сустрэчы стаў непасрэдны ўдзел прысутных у традыцыйным абрадзе “Багач”. Усе яго дзеянні — ад засыпання збожжа ў агульную чашу да запальвання свечкі — здаўна накіраваны на захаванне дабрабыту, багатага ўраджаю і сямейнага ладу. Акрамя абрадавай часткі, госці з задавальненнем гулялі ў вясёлыя народныя гульні і адгадвалі кемлівыя беларускія загадкі. Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і вельмі пазнавальным. Яно стала важным крокам у справе адраджэння, захавання і перадачы багатых народных традыцый малодшаму пакаленню.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.