Каб выхаваць паважлівыя адносіны да сімвалаў сваёй дзяржавы, неабходна іх добра ведаць і ўмець адрозніваць сярод іншых знакаў. Таму вывучэнне дзяржаўнай сімволікі вельмі актуальная тэма ў любым грамадстве, у любой краіне. Да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у турніры “Знатоки белорусской символики”. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам. Вызначылі значэнне кветак, даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, адгадалі красворд, а таксама адказалі на пытанні віктарыны.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.