26 сакавіка ў трэці дзень Тыдня дзіцячай кнігі, залы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ператварыліся ў таямнічыя лясныя сцежкі. Для наведвальнікаў аздараўленчага лагеру “Эрудыт” гімназіі №1г. Дзятлава бібліятэкары падрыхтавалі экалагічны квэст “Знаўцы прыроды”. Падчас квэсту да дзяцей завіталі мудры Лесавік, які строга, але справядліва правяраў веды юных эколагаў, загадваў лясныя загадкі і вучыў паважаць кожнае дрэўца. А вясёлая Кікімара лясная не давала сумаваць: яна то спрабавала заблытваць следапытаў сваімі хітрымі рэбусамі, то запрашала ў вясёлыя гульні. Разам з казачнымі героямі хлопчыкі і дзяўчынкі адкрывалі таямніцы “зялёных” старонак, вучыліся пазнаваць птушак па галасах. Кніга – гэта акно ў свет, а сёння гэтае акно адчынілася ў самыя маляўнічыя куткі нашага краю.







