27 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі фінальным акордам Тыдня дзіцячай літаратуры сталі захапляльныя гульнёвыя прыгоды «Весёлые приключения в Стране чтения». На кожным кроку дзяцей чакалі забаўляльныя гульні, якія патрабавалі не толькі спрыту, але і сапраўднай каманднай працы. Разам з бібліятэкарам ўдзельнікі разгадвалі загадкі пра казачных персанажаў, удзельнічалі ў вясёлых эстафетах і гульнях. Атмасфера была напоўнена звонкім смехам і азартам. Галоўнай мэтай прыгод было паказаць, што кніга – гэта не проста крыніца ведаў, а жывы свет, поўны драйву і весялосці. Смех і гарачыя дыскусіі, хто мацнейшы – даказалі, што чытачы – гэта самыя актыўныя і вясёлыя людзі. Тыдзень дзіцячай літаратуры развітаўся з намі, але дзверы ў Краіну Чытання застаюцца адчыненымі кожны дзень.






