27 сакавіка бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведаў выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”.

З надыходам доўгачаканай вясны, калі прырода абуджаецца ад зімовага сну, бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей чароўны лялечны спектакль “Как звери весну встречали”. Маленькія гледачы з захапленнем сачылі за прыгодамі лясных жыхароў, якія спяшаюцца павітаць вясну, кожны па-свойму.
У казачным сюжэце вожык і зайка шукалі вясновую траву, каб стаць дужымі і нікога не баяцца. Хітрая ліса не верыла ў цудадзейную сілу травы, але ж хацела злавіць зайку на абед. З’явіўся галодны Воўк, які хацеў забраць зайку ў лісы. Аднак, дзякуючы сапраўднаму сябру вожыку, зайка быў выратаваны, а злы воўк і хітрая ліса атрымалі належны ўрок.
Гэты яркі тэатральны паказ стаў не толькі забавай, але і выдатнай магчымасцю для дзяцей пазнаёміцца з казачным светам, развіць сваё эмацыйнае ўспрыманне і пашырыць кругагляд. У чарговы раз мараль казкі нагадала пра тое, што сяброўства і ўзаемадапамога – гэта найважнейшыя каштоўнасці ў жыцці кожнага.
Напрыканцы спектакля малечы з задавальненнем разглядалі маляўнічыя кніжкі і зрабілі памятнае фота з лялечнымі героямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.