Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. І памяць людская не сцірае тыя жудасныя і гераічныя падзеі. Напярэданні юбілею Вялікай Перамогі ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб” прайшоў Дзень ваеннай кнігі “И память жжёт сильней свинца”, які сабраў вучняў 3-4 класаў. У гэты дзень адбыўся літаратурна-музычны вечар “Песні, праспяваныя на вайне”. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі песні Вялікай Айчыннай вайны: “Катюша”, “Синий платочек, “Тёмная ночь”, “День Победы”. Працягам мерапрыемства стаў літаратурны марафон “Чытаем вершы пра вайну ў імя міра на Зямлі”. Чыталі вершы: Вольгі Маславай “Пусть не будет войны никогда”, “Майский праздник”, Наталлі Майданік “Сяду к деду на колени”, Самуіла Маршака “Пусть не будет войны никогда!” і інш. Затым пазнаёміліся з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўленыя на кніжнай выставе “Кнігі вайны і Перамогі”.