Да Дня Перамогі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў анлайн-прагляд пад назвай “Имена, достойные памяти”. Вучні 2-х і 5-х класаў мелі магчымасць дакрануцца да гісторыі і даведацца пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі ў нашым пасёлку. Школьнікі з цікавасцю паглядзелі відэаролікі пра Савельеву Аляксандру Пятроўну, якая працавала санітаркай у ваенным шпіталі; Зяновіча Васілія Данілавіча, які мужна змагаўся за мір і свабоду на фронце;  палкоўніка Валькова Мікалая Іванавіча, які загінуў у першыя дні вайны, абараняючы ад немцаў наш пасёлак. У яго гонар названа адна з вуліц. Гэтая сустрэча дапамагла юным слухачам лепш зразумець значэнне подзвігу сваіх землякоў і ўшанаваць іх памяць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.