27 мая чароўны куфэрак ларэц “КнігаЧэя” бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” завітаў у ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава» з інтэрактыўным спектаклем па матывах рускай народнай казкі «Сестрица Алёнушка и братец Иванушка».  Гэтая добрая гісторыя працягвае сваё падарожжа: нядаўна яна парадавала выхаванцаў першага садка, а сёння завітала ў госці да другіх дзяцей. Малечы з захапленнем сачылі за сюжэтам, актыўна дапамагалі героям і дружна гулялі ў вясёлыя гульні. Гэта сустрэча падарыла ўсім шчырыя ўсмешкі і нагадала пра важнасць дружбы і ўзаема выручкі.
Не абышлося без фотаздымкаў з лялечнымі героямі і маляўнічымі кніжкамі. Праз такія сустрэчы хочацца паказаць дзецям, што кніга — гэта цэлы свет, поўны цудаў. Прыемна бачыць гарачыя вочы малеч і рыхтаваць новыя маршруты і сустрэчы з новымі казкамі  для чароўнага куфэрка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.