Вясновыя канікулы ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” пачаліся з сапраўднага інтэлектуальнага падарожжа. Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі прайшло ў фармаце захапляльнай гульні “Кніжная краіна запрашае”. Юныя чытачы з азартам штурмавалі літаратурныя вяршыні: удзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі хітра мудрыя віктарыны і даказвалі, што ведаць герояў казак — гэта сапраўды крута!
Сапраўдным сюрпрызам для гасцей стала прэзентацыя экспазіцыі “Эвалюцыя рэчаў”, ў рамках крэатыўна-пашуковага праекта “Хата продкаў ў люстэрку часу”.
Галоўныя рэчы экспазіцыі: старадаўні драўляны рубель — драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны і сучасны электрычны прас.
Самым цікавым момантам стаў майстар-клас, дзе кожнае дзіця змагло паспрабаваць сябе ў ролі гаспадара мінулых стагоддзяў. Бібліятэкар паказала, як з дапамогай драўлянага рубля зрабіць бялізну роўнай і гладкай. Гэта аказалася не так проста, як здаецца на першы погляд, але вельмі займальна!
Тыдзень кнігі ў Раклевічах стартаваў ярка: мы не толькі чытаем, але і вывучаем сваю гісторыю праз рэчы, якія захоўваюць цяпло рук нашых продкаў.







