26 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі Дзятлаўская раённая бібліятэка расчыніла свае дзверы для самых маленькіх і цікаўных гасцей – выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Бібліятэкар аддзела маркетынгу запрасіла іх у займальную гульню-экскурсію, якая дапамагла ім прыадчыніць заслону таямніцы над тым, дзе жывуць іх самыя верныя сябры — кнігі.
Падчас падарожжа па бібліятэцы дзяцей чакала шмат выпрабаванняў: вершаў-загадак аб кнізе і бібліятэцы, віктарына па казках. Малечы актыўна адказвалі на ўсе пытанні бібліятэкара. Яны пазнаёміліся з утульнымі прыгожымі заламі. Напрыканцы юныя наведвальнікі даведаліся аб правілах карыстання кнігай і паабяцалі іх выконваць. Прыемным момантам стала для дзяцей знаёмства з новымі кніжнымі выданнямі-казкамі, якія нядаўна папоўнілі фонд бібліятэкі.
Спадзяемся, што гэты дзень пакіне ў дзяцей самыя цёплыя ўспаміны пра бібліятэку і абудзіць у іх жаданне чытаць. Бо чытанне—гэта ключ да ведаў, развіцця і бязмежнага светапогляду! На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі ў падарунак закладкі — сябра кнігі.






