26 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшла прэзентацыя-агляд “Свежы нумар: сябруй з дзіцячымі часопісамі”. Гасцямі мерапрыемства сталі выхаванцы Новаяльнянскага дзіцячага садка. Дзеці пазнаёміліся з цікавімі перыядычнымі выданнямі:
“3/9 царства” – часопіс, поўны казак, коміксаў, галаваломак і займальных заданняў, якія развіваюць фантазію і кемлівасць;
“Зайкіна школа”– пазнавальнае выданне, дзе ў лёгкай гульнявой форме падаюцца асновы пісьма, лічэння і логікі;
“Вясёлка”– любімы часопіс многіх пакаленняў: вершы, апавяданні, майстар-класы і маляванкі для самых маленькіх;
“Шапокляк”– вясёлы часопіс з гумарыстычнымі апавяданнямі, жартамі, які падымае настрой і шмат іншых. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы: дзеці з цікавасцю гарталі свежыя нумары, адгадвалі загадкі і дзяліліся ўражаннямі.
Галоўная мэта – натхніць юных чытачоў рэгулярна заглядаць у свет часопісаў і адкрываць для сябе новыя рубрыкі.



