Пятніца — гэта дзень, калі хочацца крыху спыніцца, адчуць цеплыню роднага слова і дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам. Менавіта таму філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” далучылася да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”.
6 лютага бібліятэкар наведала навучэнцаў ДУА “Круцілавіцкая базавая школа” і для рабят арганізавала інфарматыўную выставу-агляд “Беларуская кніга — дзецям”, у рамках бібліякроса “Сваё — значыць лепшае” (папулярызацыя сацыяльна значнай літаратуры). Дзеці разам з бібліятэкарам адкрылі для сябе творы беларускіх пісьменнікаў –У.Ягоўдзіка, М.Чарняўскага, М.Маляўкі, М.Пазнякова, А.Дударава, А.Зэкава, Г.Галіноўскай і іншых.
Выстава стала сапраўдным святам кнігі: рабяты пазнаёміліся з сацыяльна значнымі творамі, абмяркоўвалі казкі і гісторыі, паўдзельнічалі ў інтэрактыўных заданнях, чыталі вершы на роднай мове. Атмасфера была напоўнена цікавасцю, радасцю і любоўю да роднага слова.
Беларуская кніга — гэта наш скарб, які вучыць дабрыні, сяброўству і гонару за сваю Радзіму.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.