25 верасня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” у рамках праекта “Права побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні” прайшла прававая сустрэча “Кібербяспека і ашуканцы” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. У госці быў запрошаны старшы ўчастковы РАУС г.Дзятлава Скварчынскі Аляксандр Іванавіч.  Падчас сустрэчы ён расказаў пра найбольш распаўсюджаныя схемы ашуканцаў: фішынгавыя сайты, званкі ад імя супрацоўнікаў банка, паведамленні пра выйгрышы, просьбы аб пералічэнні грошай ад імя сваякоў. Асаблівая ўвага была нададзена людзям сталага ўзросту, якія часцей за ўсё становяцца ахвярамі такіх злачынстваў. Удзельнікі даведаліся аб мерах засцярогі:

  • Не перадаваць нікому асабістыя дадзеныя і рэквізіты карт
  • Не пераходзіць па невядомых спасылках
  • Правяраць інфармацыю праз афіцыйныя крыніцы, не спяшаючыся выконваць указанні незнаёмых асоб

Такім чынам, галоўная зброя супраць ашуканцаў – гэта пільнасць і веданне правілаў бяспекі. Падобныя сустрэчы дапамагаюць павысіць прававую і інфармацыйную культуру грамадзян і папярэдзіць небяспечныя наступствы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.