7 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны прывал “Мы ўнукі твае, Перамога”. Ён быў прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 8 “А” класа “Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча” і жыхары горада Дзятлава. Бібліятэкары расказалі пра тое, што Вялікая Айчынная вайна пакінула пасля сябе вялікія страты і катастрафічныя разбурэнні, незагойныя раны аб зніклых без вестак і смутак аб загінуўшых. Але вайна пакінула ў нашых сэрцах і памяць аб неверагодных людзях, і гонар за подзвіг народа, вялікі подзвіг, складзены з пераадоленняў, самаахвярнасці і бясконцай дарогі да Перамогі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра некаторыя подзвігі герояў: Аляксандра Матросава, Зою Касмадзем’янскую, Еўдакію Завалій, Мікалая Гастэла і многіх іншых. Вядучыя расказалі, што наша Дзятлаўская зямля  славіцца сваімі героямі, якія цаной ўласнага жыцця набліжалі Вялікую Перамогу. Наш горад Дзятлава – гэта годны прыклад баявога і працоўнага подзвігу праяўленага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў 2024 годзе Дзятлаўшчына была ўзнагароджана вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. У ходзе мерапрыемства прагучалі патрыятычныя вершы пра вайну і пра Радзіму, удзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Даведайся пра вайну з кніг”. Бібліятэкар напрыканцы засяродзіла ўвагу на тым, што 9 мая – гэта дата, якая мае вялікае значэнне для кожнага з нас. Наш абавязак перад загінулымі – захоўваць памяць аб гэтых фатальных падзеях, аб цане Перамогі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.