Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася гадзіна басні “Майстар слова – Кандрат Крапіва”. Падчас сустрэчы дзеці адкрылі для сябе цікавыя старонкі з маленства класіка і даведаліся пра яго разнастайныя захапленні. Юныя чытачы натхнёна чыталі ўслых неўміручыя байкі “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба” і іншыя. З цікавасцю адгадвалі загадкі напісаныя Кандратам Крапівой. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг, дзе кожны змог дакрануцца да багатай творчай спадчыны майстра слова.



