27 сакавіка ў філіяле «Казлоўшчынская ГПБц» адбылося сапраўднае свята прыроды – займальная пазнавальна-гульнёвая гадзіна «Крылатая вясёлка», прысвечаная чароўным стварэнням – матылям. Гэтыя неверагодныя пырхаючыя прыгажуні, нібы жывыя кветкі з найтонкім, мудрагелістым узорам і асляпляльнай афарбоўкай, заўсёды выклікаюць шчырае захапленне.
У ходзе гэтага захапляльнага падарожжа па свеце матылькоў, дзеці разам з бібліятэкарам пазнаёміліся з разнастайнасцю іх відаў. Яны адкрылі для сябе мноства неверагодных фактаў з жыцця гэтых далікатным стварэнняў, а таксама пазнаёміліся з народнымі прыкметамі і павер’ямі, якія сустракаюцца ў розных культурах. Асаблівая ўвага была нададзена важнай ролі матылькоў у экасістэме і той неацэннай карысці, якую яны прыносяць прыродзе.
Самым яркім момантам стала творчая майстэрня, дзе кожнае дзіця змагло даць волю сваёй фантазіі, ствараючы ўласных матылькоў праз малюнкі і размалёўкі. Вынікам гэтай творчай працы сталі неверагодна яркія і жывыя папяровыя шэдэўры, якія сведчаць пра бязмежныя магчымасці дзіцячага ўяўлення. Атмасферу свята цудоўна дапоўніла кніжна-ілюстрацыйная выстава «Свет пырхаючых кветак», падрыхтаваная спецыяльна да гэтага мерапрыемства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.