Працягваецца Тыдзень дзіцячай кнігі. 27 сакавіка ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі наведвальнікі аздараўленчага прышкольнага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава ім. А.М. Чурыла”. Бібліятэкар аддзела маркетынгу ладзіла з дзецьмі сапраўдны літаратурны батл “Весёлый день с Агнией Барто”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння горача любімай дзецьмі паэтцы Агніі Львоўны Барто.
Агнія Львоўна любіла дзяцей і сябравала з імі, яна ведала пра іх усё: і як яны сваволяць, часам капрызяць і лянуюцца, пра ўсё гэта яна жартаўліва, весела распавядала ў сваіх вершах. У іх жа яна вучыла рабят спачуваць, быць добрымі і клапатлівымі. Нездарма ж яе паэзію многія называюць «паэзіяй дабрыні»!
Сустрэча атрымалася яркай, насычанай і пазітыўнай. Усяго хапала ў гэтай сустрэчы: дзеці даведаліся аб жыцці Агніі Барто, чыталі разам услых вершы паэткі, адказвалі на пытанні відэавіктарыны. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў і гульняў. Дзецям быў падараваны добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый.








