У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для дзяцей ладзілася квэст-гульня “Мая краіна Беларусь”. Гульня складалася з чатырох прыпынкаў: славутасці Беларусі, сцяг Беларусі, сімвалы Беларусі, жывёлы Беларусі. На першым прыпынку дзеці пазнаёміліся са славутасцямі Беларусі: замкамі, мемарыяльнымі комплексамі, саборамі і інш. На інтэрактыўнай карце Беларусі  і лэпбуку прымацавалі карткі з гэтымі славутасцямі. На другім прыпынку размалявалі сцяг Беларусі. На трэцім прыпынку назвалі нацыянальныя сімвалы Беларусі і прымацавалі карткі на лэпбуку. На чацвёртым прыпынку адгадвалі загадкі пра жывёл. На кожным прыпынку за правільныя адказы атрымалі частку пазла, а затым, прайшоўшы ўсе прыпынкі, склалі пазл – герб Рэспублікі Беларусь.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.