Працягваем падарожжа з краязнаўчым бібліякросам у дарозе “Крыніцы жывой памяці” па маршрутах бібліятэкі–бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У межах праекта-экспедыцыі “Аб той зямлі, дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны” жыхарам аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўскага раёна прадстаўлена бібліяпанарама “Мой край бацькоўскі, мая глыбінка. Ахонава: ад сівой даўніны да сучаснасці”.
У кастрычніку сустрэчы былі прысвечаны гістарычнай і культурнай спадчыне вёсак Ахонава, Клішавічы, Боцкавічы, Навасёлкі і аграгарадка Таркачы. Вёска Ахонава з’яўляецца адным з самых значных цэнтраў захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны на Дзятлаўшчыне. Народны фальклорны гурт, створаны мясцовымі жыхаркамі ў 1986 годзе стаў сапраўдным захавальнікам унікальнай песеннай і абрадавай традыцыі рэгіёна. У часы Другой сусветнай вайны тэрыторыя вакол Таркачоў была месцам актыўнага партызанскага руху, таму часткай гістарычнай спадчыны з’яўляецца памяць аб загінулых земляках і партызанскіх баях. Усе гэтыя вёскі ўваходзяць у агульны гісторыка –культурны ландшафт раёна.
Бібліобус працягвае свой маршрут. Нас чакаюць новыя сустрэчы з гістарычнай, духоўнай і прыроднай  спадчынай Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.