У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшоў майстар-клас “Ніткі надхнення”, які аб’яднаў аматараў народнага мастацтва і шчырай размовы. Галоўнай тэмай сустрэчы стала вышыўка сурвэтак двухстаронняй гладдзю. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара ўдзельніцы асвойвалі тонкасці гэтага старадаўняга майстэрства. Сцяжок за сцяжком — і на палатне ажывалі ўзоры, аднолькава прыгожыя з абодвух бакоў. Але галоўнай каштоўнасцю мерапрыемства стала сама атмасфера. За працай жанчыны дзяліліся самымі дарагімі ўспамінамі і цікавымі гісторыямі са свайго сямейнага жыцця. Было адчуванне, што разам з ніткамі ў канву ўпляталі сялёсы і мудрасць пакаленняў.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі разам падрыхтаваліся да Вербнай нядзелі: дружна і з любоўю ўпрыгожвалі велікодную вярбу — сімвал вясны і жыцця. Гэты дзень падарыў кожнаму не толькі новыя ўменні, але і сапраўдны спакой на душы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.