“Чытаць сваё – гэта асаблівы від утульнасці. Гэта размова з аўтарам, які разумее твой сум і тваю радасць без лішніх слоў. “Дзятлаўская раённая бібліятэка” працягвае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё”. Сёння мы прапануем вам разгарнуць старонкі паэтычнага зборніка Сяргея Давідовіча “Акрыленасць”, у які ўвайшлі вершы і паэмы розных гадоў, прасякнутыя глыбокімі філасофскімі роздумамі і шчырай любоўю да Радзімы. Кніга раскрывае прыгажосць беларускага слова і багацце душы нашага народа. Аўтар разважае пра гістарычны шлях, сучаснасць і будучыню роднай зямлі. Любоў да прыроды. У творах маляўніча апісваюцца пейзажы роднага краю. Вершы напоўнены пачуццём гуманізму, павагі да чалавека і яго суперажыванняў. Хочаце адпачыць душой у гэту пятніцу і напоўніць выхадныя светлымі думкамі? Кніга “Акрылёнасць” чакае менавіта вас на паліцах нашай бібліятэкі! Завітайце да нас, выбірайце сваё, роднае, і адкрывайце новыя гарызонты беларускай паэзіі. Чакаем вас!






