Лета — гэта час не толькі для адпачынку, але і для добрых спраў, шчырых сустрэч. 11 чэрвеня лялечны тэатр «ЧытайКА» Дзятлаўскай раённай бібліятэкіз асаблівай і вельмі цёплай місіяй завітаў у госці да наведвальніка ў Дзяржаўнай установы адукацыі «Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Бібліятэкары падрыхтавалі для выхаванцаў цэнтра кранальны і павучальны лялечны спектакль “Сказка про зайца с чудесными ушами”. Гэтая добрая гісторыя мовай тэатра расказала дзецям пра тое, як важна прымаць адзін аднаго, быць чулымі, дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе, і верыць у свае сілы. Сустрэча прайшла ў атмасферы абсалютнага даверу і душэўнасці: хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем сачылі за прыгодамі казачных герояў, шчыра перажывалі за галоўнага персанажа і радасна сустракалі кожную яго перамогу, актыўна рэагавалі на інтэрактыўныя моманты, дорачы артыстам свае самыя дарагія і чыстыя эмоцыі.
Тэатральная пастаноўка падарыла асаблівым дзецям шмат яркіх уражанняў, зарадзіла іх выдатным настроем і, самае галоўнае, падарыла адчуванне свята і клопату. Праз такія сустрэчы бібліятэка імкнецца паказаць, што кніга і казка не маюць межаў, а мова дабрыні — адзіная і зразумелая кожнаму.
Завяршылася сустрэча цёплымі абдымкамі, сумеснымі фотаздымкамі з лялечнымі героямі і абяцаннем абавязкова сустрэцца зноў.






