Штогод у красавіку свет схіляе галаву перад мужнасцю тых, хто прайшоў праз пекла фашысцкіх канцлагераў. Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў бібліятэкар філіяла “Войневіцкая СБк” завітала да работнікаў КСУП “Войневічы” з аглядам літаратуры “Память стучит в дверь вашего сердца… Помните!. Былі прадстаўлены кнігі-сведчанні:

  • «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти»;
  • «Геноцид белорусского народа. Карательные операции. Часть 1»;
  • «Геноцид белорусского народа. Карательные операции. Часть 2»;
  • «Геноцид белорусского народа. Преступления палачей 118-го карательного батальона»;
  • «Красный берег»;
  • «Трагедия Белорусского “Артека” И.И.Васюкевича»;
  • «Последний свидетель» і іншыя знакавыя выданні.

Гэтыя кнігі — не проста архіў мінулага, а жывая перасцярога будучым пакаленням. У кожным радку гучыць напамін: памяць пра мінулае — гэта залог нашай мірнай будучыні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.