Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Дварэцкая СБ” прайшоў Дзень франтавой славы і памяці “Памяць. Адзінства. Перамога”. У рамках мерапрыемства прайшоў патрыятычны час “Победный май: живём и помним”, марафон ваенных старонак “Нам дороги эти позабыть нельзя”, аповед – хроніка “Піянеры – героі Беларусі”. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў пра трагічныя падзеі 1941-1945 гадоў, аб мужнасці і гераізме нашага народа, аб подзвігу, якому не будзе забыцця. Бібліятэкар расказала пра землякоў – удзельнікаў вайны і піянераў – герояў Беларусі, пазнаёміла з выставай “Нам жыць і помніць”.