8 мая, у рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае сваё”, філіял “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” правёў чарговы этап бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры. На гэты раз бібліятэчны дэсант завітаў да працаўнікоў КСУП “Войневічы”. Напярэдадні вялікага свята Перамогі для калектыву прадпрыемства была арганізавана інфарматыўная выстава-агляд “Подзвіг народа — у кнігах і ў сэрцах”. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла слухачоў з навінкамі літаратуры, прысвечанай гераічнаму мінуламу нашай краіны: “Хатынь”, Т.Дамаронак “Мы не забудзем”, “За цябе Беларусь!”, В. Ермаловіч “Беларусь шлях да вялікай Перамогі”, “Па праву жывога”, “Прысяга ў акопах” А. Кабец-Філімонава “Жаваранкі над Хатынню”, І. Навуменка “Сасна пры дарозе” і іншыя. Асаблівая ўвага была ўдзелена кнігам, якія захавалі жывыя сведчанні ўдзельнікаў вайны і архіўныя факты аб генацыдзе беларускага народа. Мэта такіх наведванняў — зрабіць кнігу даступнай кожнаму, нават на працоўным месцы, і яшчэ раз нагадаць пра каштоўнасць міру і захаванне гістарычнай памяці.







