Філіял «Хвінявіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб» прадоўжыла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» і ў бібліякросе па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці. Інфарматыўная выстава-агляд «Прапануем пачытаць» была прэзентавана супрацоўнікам Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта — людзям з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія задумваюцца над мінулым, сучаснасцю і будучыняй нашага грамадства. На выставе былі прадстаўлены навукова-папулярныя і дакументальныя выданні, якія дазваляюць асэнсаваць складаныя старонкі гісторыі Беларусі, цаніць мір і цаглінка за цаглінкай будаваць будучыню. Сацыяльна значная літаратура — гэта выбар тых, хто імкнецца да самаўдасканалення і хоча лепш разумець свет, у якім мы жывём.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.