15 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. Дзятлава” прайшла гульня-віктарына “Про семью, про дружбу, всем такую нужную” прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем разгадвалі цікавыя загадкі пра сям’ю, што дапамагло ім лепш зразумець значэнне сямейных каштоўнасцяў і сяброўства. Акрамя таго, удзельнікі праглядзелі пазнавальныя відэа “Наша дружная сям’я” і “Мы разам”, якія паказвалі, як важна падтрымліваць адзін аднаго і быць дружнымі. Завяршэннем сталі актыўныя гульні “Назаві ласкава”, “Збяры грыбы”, “Збяры пазл”. Дзеці прымянялі атрыманыя веды на практыцы, развіваючы камандны дух і ўзаемапавагу. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ў сэрцах маленькіх удзельнікаў шмат пазітыву.







