Часопісны бібліяфрэш “Путешествие в страну “Журналию” прайшоў у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” для маленькіх чытачоў. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, што такое перыядычныя выданні “прэса”, чым яны адрозніваюцца ад кніг і наколькі разнастайны свет дзіцячых часопісаў, што такое “артыкулы”, якія віды друкаваных выданняў бываюць, як яны адрозніваюцца па тэматыцы. Дзяцей чакалі часопісы: “Вясёлка”, “Непоседа”, “Тридевятое царство”, якія яны з задавальненнем і цікавасцю пачыталі.



