Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам” філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” падрыхтавала для сваіх чытачак асаблівы сюрпрыз. Разам з падборкай займальнай літаратуры жанчыны атрымалі цёплыя віншаванні і святочныя паштоўкі, якія дадалі вясновага настрою ў гэтыя дні. Гэтая сустрэча яшчэ раз даказала: любоў да кнігі не ведае межаў, яна застаецца ў сэрцы назаўсёды, напаўняючы жыццё святлом і мудрасцю.


