Напярэдадні 8 Сакавіка філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” падарыў сваім чытачам святочнае цяпло і ўвагу. У межах раённага праекта КнігаЗКлопатамбібліятэкар наведала на даму тых, хто па стане здароўя часова не можа завітаць у бібліятэку самастойна.
Кніга — гэта лепшы суразмоўца, здольны падарыць суцяшэнне і натхненне. Каб чытанне стала яшчэ больш прыемным, была арганізавана акцыя «Кніжнае пісьмо». Кожная жанчына атрымала асаблівы веснавы камплект:

  • Віншавальную паштоўку-закладку для любімых твораў;
  • Мудрыя цытаты класікаў і шчырыя пажаданні ад бібліятэкараў;
  • Часцінку вясны і душэўнай падтрымкі.

Гэтыя кранальныя сувеніры будуць нагадваць пра сустрэчу і ствараць добры настрой яшчэ доўга пасля свята.

Кніга побач — клопат у сэрцы! Жывём і чытаем разам!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.