Свята вясны не ведае меж і адлегласцей! У межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб ” наведала тых чытачоў, якія з-за стану здароўя не могуць наведаць бібліятэку. Кніга – гэта лепшы суразмоўца і сапраўднае суцяшэнне. Менавіта таму любімыя выданні былі дастаўлены нашым чытачкам прама дадому. Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся! Напярэдадні 8 Сакавіка кожная жанчына атрымала асаблівае “Кніжнае пісьмо” – віншавальную паштоўку – закладку з мудрымі словамі класікаў і цёплымі пажаданнямі ад бібліятэкі.

Няхай гэтая вясна будзе для вас светлай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.