Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 5 сакавіка, супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” правялі літаратурна-музычную залу “Дзень пяшчоты і кветак”. Наша ўтульная зала сабрала матуль і юную ўдзельніцу, каб разам сустрэць надыходзячае святы вясны.
Мерапрыемства было напоўнена цеплынёй, паэзіяй і музыкай, прысвечанае цудоўнай палове чалавецтва. Госці не толькі атрымлівалі асалоду ад творчых нумароў, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі займальнай праграмы. Падчас інтэлектуальнай віктарыны “Вобраз жанчыны на экране” удзельніцы згадвалі любімыя фільмы, у назвах якіх прысутнічае слова “жанчына”. А жартоўны кулінарны конкурс праверыў іх эрудыцыю і хуткасць: трэба было прыдумаць страву на кожны зычны гук алфавіта.
Вечар атрымаўся па-хатняму цёплым, напоўненым усмешкамі і кветкамі, падарыўшы ўсім мора пяшчоты і вясновага настрою.





